Адкрытае акцыянернае таварыства "РЭМІЗ" створана ў 1992 годзе на базе вытворчых магутнасцей малога прадпрыемства вытворча-камерцыйнай фірмы "Цімекс".
ААТ "РЭМІЗ" з'яўляецца адзіным вытворцам паветраных фільтраў для грузавой, трактарнай, будаўнічай і спецыяльнай тэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь.
ААТ «РЭМІЗ» – прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца.
Канструкцыя паветраных фільтраў, якія выпускаюцца намі, увесь час удасканальваецца паводле патрабаванняў часу і пажаданням спажыўцоў. За апошні час у серыйную вытворчасць укаранёна значная колькасць канструктыўных змен, якія дазволілі прывесці спажывецкія якасці і тэхнічныя характарыстыкі паветраных фільтраў у адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі па надзейнасці, даўгавечнасці, выгодзе эксплуатацыі і экалагічнасці.
Паветраныя фільтры вытворчасці ААТ «РЭМІЗ» паспяхова эксплуатуюцца на:
Выпускаемыя нашым прадпрыемствам паветраныя фільтры ўсталёўваюцца на дызельныя рухавікі, якія адпавядаюць нормам EURO 4 і EURO 5.
У сваёй працы мы выкарыстоўваем уласныя распрацоўкі і арыгінальныя канструктыўныя і тэхналагічныя рашэнні, а гэтак жа досвед сусветных вытворцаў.
Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем развіццю новых гнуткіх тэхналогій, аснашчаных высокапрадукцыйным абсталяваннем з сістэмамі ЧПУ, што дае магчымасць вырабляць прадукцыю высокай якасці ў кароткія тэрміны з мінімальнымі затратамі на падрыхтоўку вытворчасці.
Высокакваліфікаваны інжынерна-тэхнічны персанал, сучасная праектна-канструктарская база, развітая доследная вытворчасць дазваляюць аператыўна распрацоўваць арыгінальныя мадэлі фільтраў для новых узораў тэхнікі.
Стратэгічнымі партнёрамі ААТ "РЭМІЗ" з'яўляюцца буйнейшыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь, краін блізкага і далёкага замежжа.
Мы заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы аказаць своечасовую і кваліфікаваную дапамогу, як у вырашэнні тэхнічных пытанняў, так і ў пытаннях продажу прадукцыі.